У Бялынічах прайшло святкаванне традыцыйнай ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню Маці Божай Бялыніцкай. Гэтая падзея штогод збірае вернікаў з розных куткоў Беларусі, каб разам узняць малітвы да Найсвяцейшай Панны, Апякункі і Заступніцы нашага краю.
У Мінску свой першы юбілей адзначыў Фестываль хрысціянскай культуры на Залатой Горцы
«Адна культура — адно багацце» — пад такім дэвізам у Мінску ў 5-ы раз прайшоў стаўшы ўжо традыцыйным Фестываль хрысціянскай культуры. Юбілейны фестываль адбыўся ў нядзелю 7 верасня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.
На пачатку восені ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся персанальныя змены
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у пачатку верасня здзейсніў наступныя персанальныя змены сярод святароў.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа распачалі новы 2025/2026 навучальны год
Ёсць у Беларусі месцы, дзе Божая прысутнасць адчуваецца асаблівым чынам. Адно з іх — Будслаў. У невялічкую мясцовасць сцякаюцца пілігрымы з розных куткоў, каб падзяліцца з Нябеснай Матуляй клопатамі і турботамі, папрасіць дапамогі, падзякаваць за жыццёвы досвед.
У апошні дзень парафіяльных місій у Заслаўі арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў Імшу і асвяціў вітраж, крыж і школьныя прылады
У нядзелю 7 верасня, напярэдадні парафіяльнай урачыстасці Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у Заслаўе завітаў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў святую Імшу апоўдні.
Cтвораны спеў у гонар новага святога Карло Акуціса
У нядзелю 7 верасня Папа Леў XIV абвесціць святымі благаслаўлёных П’ера Джорджо Фрасаці і Карло Акуціса. Апошні з іх вядомы ў свеце як «апостал Эўхарыстыі» і «кібер-апостал інтэрнэту». З гэтай нагоды Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB кіруе да святароў, манаскіх асоб і вернікаў адмысловае Паведамленне.
Біскуп Уладзімір Гуляй запісаў адмысловы відэазварот, заахвочваючы вернікаў да ўдзелу ў рэкалекцыях пакаяння ў Навагрудку
У сваім відэазвароце, змешчаным на Youtube-канале «Catholicby», біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй заахвочвае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях пакаяння за Беларусь.
