Skip to main content

Біскуп Уладзімір Гуляй запісаў адмысловы відэазварот, заахвочваючы вернікаў да ўдзелу ў рэкалекцыях пакаяння ў Навагрудку

З 5 па 7 верасня
  • 4 верасня, 2025
  • Catholicminsk.by

У сваім відэазвароце, змешчаным на Youtube-канале «Catholicby», біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй заахвочвае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях пакаяння за Беларусь.

Як падаваў раней наш партал, з 5 па 7 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, касцёл святога Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (44) 771-99-83 — Марына

Праграма рэкалекцый

Пятніца, 5 верасня

18.00 — святая Імша;
19.30 — вячэра;
20.00 — канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі (уміласціўлення Богу за грахі);
21.00 — Крыжовы шлях пакаяння вуліцамі Навагрудка;
23.30 — малітва прыніжэння і пачатак усяночнай малітвы адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Субота, 6 верасня

08.00 — супольнае заканчэнне начной адарацыі;
08.30 — снеданне;
10.00 — канферэнцыя  пра актуальнасць фацімскага паслання сёння;
11.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
12.00 — Анёл Панскі;
12.30 — абед;
13.30 — Пілігрымка пакаяння ва Уселюб (магчымасць споведзі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя пра Ружанец і яго моц, святы Ружанец);
18.00 — святая Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве;
19.30 — вячэра;
20.30 — супольная малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
21.30 — працэсія пакаяння вакол касцёла са свечкамі;
23.00 — начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Нядзеля, 7 верасня

07.30 — заканчэнне адарацыі;
08.00 — снеданне;
08.45 — сведчанні і падсумаванне;
10.00 — святая Імша падзякі і заканчэнне рэкалекцый.