Skip to main content

На пачатку восені ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся персанальныя змены

Верасень 2025
  • 9 верасня, 2025
  • Прэс-служба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі // Catholicminsk.by

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у пачатку верасня здзейсніў наступныя персанальныя змены сярод святароў.

Ксёндз магістр Аляксандр Шыманскі прызначаны дыяцэзіяльным душпастырам міністрантаў.

Ксёндз канонік Аляксей Раманчук звольнены з пасады пробашча рымска-каталіцкай парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і прызначаны пробашчам і старшынёй парафіяльнай рады рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аг. Будслаў Мядзельскага раёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь».

Ксёндз Дзмітрый Дубовік звольнены з пасады пробашча і старшыні парафіяльнай рады рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аг. Будслаў Мядзельскага раёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь» і прызначаны пробашчам і старшынёй парафіяльнай рады рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў маёнтку Шэметава Мядзельскага раёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь».

Ксёндз Дзмітрый Чупрын звольнены з пасады пробашча рымска-каталіцкай парафіі святога Яна ў в. Волма Стаўбцоўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ксёндз Юрый Бараўнёў прызначаны пробашчам парафіі святога Яна у в. Волма Стаўбцоўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк прызначаны пробашчам парафіі Спаслання Святога Духа ў г. Барысаве Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.