Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць святога Міхала Арханёла з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адбылася ў Івянцы

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, сваю тытулярную ўрачыстасць святога Арханёла Міхала адзначыла супольнасць вернікаў у Івянцы (Валожынскі дэканат), якой духоўна апякуюцца айцы францішкане канвентуальныя.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Беларускія пілігрымы ў Вечным горадзе памаліліся разам з маладымі біскупамі-землякамі

З 18 па 25 верасня адбылася аўтобусная пілігрымка Мінск – Рым. У гэтай падзеі ўдзельнічалі пілігрымы з розных куткоў Беларусі пад кіраўніцтвам ксяндза каноніка Юрыя Санько. У ёй таксама прымалі ўдзел сястра Ліля Казіміровіч OP і айцец Павел Федаровіч МІС.

Continue reading

Праект пра сінадальнасць: сімфонія як шлях да якаснага існавання

У гэтай рубрыцы мы працягваем вывучаць паняцці, звязаныя з хрысціянскім філасофскім мысленнем, засяроджваючыся на канцэпцыях, блізкіх да паняцця сінадальнасці. Праз папярэднія матэрыялы мы ўжо разгледзелі паняцці абагаўлення і ўсеадзінства. Сёння нашай тэмай стане паняцце «сімфоніі» — няпростага, але вельмі важнага паняцця, якое ўключае ў сябе адзінства чалавека з Богам і светам. Мы паспрабуем разабрацца ў тым, як гэта паняцце дапамагае чалавеку ў асобовай сталасці і ў чым праяўляецца яго метафізічны сэнс.

Continue reading

ВЫДАВЕЦТВА “PRO CHRISTO”: Апублікаваныя тэксты для малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі ў 2025-м – Юбілейным годзе хрысціянства

Па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 5 кастрычніка 2024 года да 7 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды Юбілейнага году хрысціянства і 90-годдзя Вяночка да Божай Міласэрнасці.

Continue reading

Адпустовая ўрачыстасць у гонар святога Піо з П’етрэльчыны з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адбылася ў Маладзечне

У панядзелак, 23 верасня, у дзень успаміну святога Піо з П’етрэльчыны, тытул якога носіць касцёл у Маладзечне, адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading