У выніку паспяхова здадзенага ўступнага экзамену, які адбыўся 22 жніўня, на І курс навучання ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля залічаны 21 студэнт.
ХІ пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы пройдзе 5–6 верасня і будзе доўжыцца два дні
З 5 па 6 верасня адбудзецца традыцыйная ХІ пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы, якая сёлета будзе доўжыцца два дні. Вернікі Магілёўскага рэгіёна зноў накіруюцца да святыні, вядомай цудадзейным абразом Маці Божай Бялыніцкай.
У верасні у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць рэкалекцыі для святароў
Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Мядзелі і ў Ляскоўцы з 15 па 23 верасня ў два этапы. Кіраваць духоўным абнаўленнем удзельнікаў будзе ксёндз магістр Андрэй Рылка.
«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску аб’яўляе набор слухачоў на новы навучальны год
«Школа сямейнага жыцця» запрашае слухачоў на чарговы 2026-2027 навучальны год. Праект дзейнічае пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і ўжо некалькі гадоў дапамагае вернікам умацоўваць сямейныя каштоўнасці і атрымліваць прафесійныя веды для дапамогі іншым.
У Жупранах у рамках святкавання 150-годдзя з дня пабудовы святыні адбудзецца пасвячэнне касцёла і алтара
Парафія святых Пятра і Паўла ў Жупранах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат) сумесна з Ашмянскім райвыканкамам у суботу, 29 жніўня, запрашае да ўдзелу ў супольным святкаванні 150-годдзя з дня пабудовы касцёла, падчас якога адбудзецца пасвячэнне касцёла і алтара.
Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2026-2027 навучальны год (+НОВАЕ ВІДЭА)
З 25 чэрвеня па 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2026-2027 навучальны год.
Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: жнівень 2026 года
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на жнівень бягучага года.
Viam Dei запрашае ў аўтапілігрымку па святых месцах Францыі
Пілігрымковая група парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску Viam Dei («Божым шляхам») запрашае прыняць удзел у аўтобуснай пілігрымцы «Францыя — зямля Марыі».
- 1
- 2

