Skip to main content

Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: лістапад 2026 года

Лістапад 2026 года
  • 2 лістапада, 2026
  • Catholicminsk.by

Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на лістапад бягучага года.

  • 1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых.
  • 2 лістапада — успамін Усіх памерлых вернікаў.
  • 4 лістапада —
    • малітва за памерлае духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Імша (архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі — у 11.00 — з удзелам Мінскага катэдральнага капітула). Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка».
    • пастырская сустрэча для магілёўскай часткі архідыяцэзіі (парафія Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах — у 11.00).
    • успамін святога Караля Барамэя, біскупа.
  • 8 лістапада — XXХІІ Звычайная нядзеля.
  • 9 лістапада — свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
  • 10 лістапада — успамін святога Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада — успамін святога Марціна Турскага, біскупа.
  • 12 лістапада — свята святога Язафата, біскупа і мучаніка.
  • 15 лістапада — XXХІІІ Звычайная нядзеля.
  • 16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
  • 17 лістапада — успамін святой Альжбеты Венгерскай, законніцы. Сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
  • 21 лістапада — успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22 лістапада — урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дыяцэзіяльны дзень моладзі.
  • 24 лістапада — успамін святога. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 29 лістапада — І нядзеля Адвэнту.