У Саськаўцы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB памаліўся за памерлых разам з мясцовымі вернікамі
- 2 лістапада, 2026
- Прэс-служба аддзела архідыяцэзіяльнай курыі ў Магілёўскім рэгіёне / Фота: Сяргей Гаравы, Алег Цэвялёў // Catholicminsk.by
31 кастрычніка біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў могілкі ў Саськаўцы (Магілёўскі дэканат), каб узначаліць святую Імшу і супольную малітву за памерлых.
Разам з ім маліўся дэкан Магілёўскі, новапрызначаны грэміяльны канонік ксёндз Павел Сідарэнка. Дзясяткі вернікаў сабраліся, каб памаліцца за сваіх родных і блізкіх, якія адышлі з гэтага свету.

Малітву падчас святой Імшы суправаджаў хор Магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пад кіраўніцтвам спадарыні Меланіі Мажэйка.
Падчас гаміліі біскуп Аляксандр засяродзіў увагу прысутных на чатырох важных аспектах хрысціянскага стаўлення да смерці і памяці пра памерлых.
Перш за ўсё, іерарх нагадаў пра хрысціянскую надзею на ўваскрасенне, якая дапамагае вернікам глядзець на смерць у святле веры ў Езуса Хрыста.
— падкрэсліў біскуп.

Другім важным аспектам стала неабходнасць малітвы за памерлых. Біскуп падкрэсліў, што памяць пра тых, хто адышоў з гэтага свету, не павінна абмяжоўвацца толькі ўспамінамі пра іх. Хрысціянін пакліканы падтрымліваць сваіх памерлых блізкіх малітвай, удзельнічаць у святой Імшы ў іх інтэнцыі і з даверам даручаць іх Божай міласэрнасці. Такая малітва з’яўляецца праявай любові, якая не спыняецца нават перад абліччам смерці.
Трэцяя тэма гаміліі датычылася значэння каплічкі на могілках. Біскуп звярнуў увагу на тое, што гэтае месца павінна быць не толькі бачным знакам прысутнасці веры, але і сапраўднай прасторай сустрэчы чалавека з Богам у малітве.
«Каплічка на могілках — гэта выраз веры, знак памяці і сведчанне хрысціянскай надзеі. Яна павінна быць жывым месцам малітвы, дзе чалавек можа спыніцца, запаліць свечку, памаліцца за сваіх блізкіх і знайсці суцяшэнне ў хвіліны смутку», — адзначыў біскуп.

Іерарх выказаў шчырую падзяку дабрачынцу за яго ахвярнасць і клопат пра стварэнне гэтага месца малітвы. Ён пажадаў, каб каплічка і надалей служыла людзям, дапамагаючы захоўваць памяць пра памерлых і ўмацоўваць надзею на вечнае жыццё.
Чацвёртым аспектам стала адказнасць жывых за ўласнае хрысціянскае жыццё. Біскуп заахвоціў прысутных задумацца не толькі пра тых, хто ўжо адышоў, але і пра ўласны жыццёвы шлях: пра адносіны з Богам і бліжнімі, пра любоў, прабачэнне і вернасць Евангеллю.

Пасля святой Імшы ксёндз канонік Павел Сідарэнка паблагаславіў магілы і ўзнёс малітву за ўсіх памерлых, пахаваных на могілках.
Сустрэча на могілках у Саськаўцы стала нагодай не толькі ўспомніць памерлых і памаліцца за іх, але і задумацца пра ўласнае хрысціянскае жыццё і надзею, якую дае вера ва ўваскрасенне.
— нагадаў біскуп Аляксандр, падсумоўваючы малітоўную сустрэчу.


























