«Школа сямейнага жыцця» запрашае слухачоў на чарговы 2026-2027 навучальны год. Праект дзейнічае пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і ўжо некалькі гадоў дапамагае вернікам умацоўваць сямейныя каштоўнасці і атрымліваць прафесійныя веды для дапамогі іншым.
Viam Dei запрашае ў аўтапілігрымку па святых месцах Францыі
Пілігрымковая група парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску Viam Dei («Божым шляхам») запрашае прыняць удзел у аўтобуснай пілігрымцы «Францыя — зямля Марыі».
У Магілёве пройдзе майстар-клас па іканапісе
З 11 па 14 чэрвеня пры парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу.
У Беларусі пройдзе арганны фестываль «Ars Magna Organi»
З 30 мая па 4 кастрычніка 2026 года ў 9 месцах Беларусі (Пінск, Лагішын, Ружаны, Пружаны, Мядзведзічы, Іванава, Ліда, Іўе, Парэчча) пройдзе VI фестываль акадэмічнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi».
Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне
25 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне.
Новы праект пра сінадальнасць: запоўненне пусткі ў глабальным духоўным дыялогу
У сучасныя часы ў каталіцкіх асяроддзях усё часцей чутныя такія словы як «сінадальнасць» «сінадальны стыль» ці «сінадальны шлях». І гэтымі тэмамі займаецца не толькі Сінод Біскупаў, але вакол сінадальнасці існуюць розныя ідэалогіі, якія спрабуюць уплываць на змест сінадальных паняццяў з пазіцыяй, якая супярэчыць навучанню Касцёла.
- 1
- 2
