Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

Арцыбіскуп Станеўскі скіраваў віншаванне з біскупскім пасвячэннем біскупу Зноску

Ваша Эксцэленцыя, найдастойнейшы біскуп Андрэй, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіроўваю Вам найлепшыя пажаданні ў дзень Вашага біскупскага пасвячэння. Сардэчныя пажаданні выказваю словамі ўступу ў чын біскупскага пасвячэння: «А ты, дарагі браце, Панам абраны, памятай, што ты з людзей узяты і для людзей пастаўлены ў тым, што іх яднае з Богам. Годнасць біскупа — гэта абавязак, а не гонар, і біскуп павінен хутчэй служыць, а не шукаць, каб яму служылі» (гл. Рымскі Пантыфікал). Папа Францішак у Вялікі чацвер 2015 гада дапоўніў гэтыя словы ў сваім пажаданні духавенству,...

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі пасвяціў новазбудаваны касцёл у Стоўбцах

31 жніўня, у суботу, супольнасць парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах перажывала знакавую падзею – пасвячэнне новазбудаванага парафіяльнага касцёла.

Continue reading

Вернікі з Гродна на чале з законнай сястрой здзейснілі велапілігрымку ў Бялынічы працягласцю 500 кіламетраў

Невялікая група вернікаў на чале з сястрой Марленай з Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі, якая служыць у гродзенскай катэдральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя, у індывідуальным парадку здзейсніла пілігрымку на роварах з гродзенскай катэдры ў парафію Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (Магілёўскі дэканат).

Continue reading

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі прыняў удзел у біскупскім пасвячэнні ксяндза прэлата Крыспіна Дубеля, які раней быў сакратаром Нунцыятуры ў Беларусі

24 жніўня, падчас свайго візіта ў Польшчу, кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Святога Айца Францішка, удзяліў біскупскае пасвячэнне новапрызначанаму нунцыю ў Анголе і Сан-Тамэ і Прынсіпі ксяндзу-прэлату Крыспіну Дубелю, які ў 2007-2012 гадах служыў сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.

Continue reading

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры прадстаўлены старадаўні абраз Маці Божай

Нядаўна ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры быў прадстаўлены воку гледача старадаўні абраз Найсвяцейшай Панны Марыі з Езусам на руках, на адваротным баку ўзгадваецца, што ён “святы і цудатворны”.

Continue reading