Дзеці з Місіі Добрага Самараніна павіншавалі арцыбіскупа Станеўскага з трэцяй гадавінай кананічнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
23 кастрычніка
- 24 кастрычніка, 2024
- Паводле Samaranin.by
23 кастрычніка арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, адзначае трэцюю гадавіну кананічнага ўступлення на пасаду (лац. “ingressus”).
З гэтай нагоды адбыўся візіт арцыбіскупа ў Місію.
Дзеці з Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра павіншавалі яго з трэцяй гадавінай уступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і падарылі партрэт, які самі намалявалі.
Сустрэча была сагрэтая шчырай размовай і цукеркамі.
Выхаваўцы і выхаванкі пажадалі іерарху працоўных поспехаў і моцнага здароўя. Адміністрацыя Місіі Добрага Самараніна на чале з сястрой Чаславай Навіцкай USJK выказала падзяку Мітрапаліту за падтрымку Цэнтра.