Skip to main content

Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на III нядзелю Вялікага посту — Нацыянальны дзень Caritas

У III нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 8 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Нацыянальны дзень «Карытас». З гэтай нагоды Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі кіруе да вернікаў і духавенства сваё пасланне.

Continue reading

Супрацоўнікі Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі удзельнічалі ў велікапосных рэкалекцыях у Пінску

3 2 па 4 сакавіка Пастаральны цэнтр Пінскай дыяцэзіі стаў на тры дні домам для супрацоўнікаў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія разам з калегамі са ўсёй Беларусі аб’ядналіся на велікапосных рэкалекцыях.

Continue reading

Ва ўспамін святога Казіміра ў Лагойску адзначылі ўрачыстасць тытулу касцёла і парафіі

У сераду, 4 сакавіка, калі Касцёл успамінае святога Казіміра, каралевіча, у аднайменнай парафіі ў Лагойску (Вілейскі дэканат) адбылася ўрачыстасць тытула касцёла і парафіі.

Continue reading

У сакавіку пройдзе шосты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)

7 сакавіка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў шосты дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

Ад «горкага да салодкага»: валанцёры Caritas разважалі пра радасць служэння на велікапоснай сустрэчы

28 лютага, у першыя дні Вялікага посту, Дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр святога Лукі ў Ляскоўцы стаў месцам цішыні, малітвы і глыбокіх разважанняў. Тут прайшла велікапосная рэкалекцыйная сустрэча для валанцёраў парафіяльных суполак Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на тэму «Радасць служэння: францішканскі шлях для сучаснага валанцёра».

Continue reading

Зарэгістравана Рэлігійная арганізацыя «Рымска-каталіцкая манаская абшчына “Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў”»

3 сакавіка 2026 года намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Сяргей Герасіменя ўрачыста ўручыў брату Алегу Шэнду OFMCap, вышэйшаму настаяцелю, Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі «Рымска-каталіцкая манаская абшчына “Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў”».

Continue reading

Вялікі пост і Рамадан: сведчанне імама і яго сына — каталіцкага святара

У гэтым годзе час Вялікага посту ў хрысціянстве супаў з Рамаданам у ісламе. Пра асаблівасці гэтых святых перыядаў распавядаюць а. Адрыен Савадога, член Таварыства місіянераў Афрыкі, і яго бацька, імам Аль-Хаджджы Іса, які пасля трыццаці гадоў здолеў прыняць выбар свайго сына на карысць хрысціянскай веры.

Continue reading

Адшукаць унутраны супакой. Як малітоўныя сустрэчы ў пабрыгіцкім касцёле змяняюць жыццё — інтэрв’ю з ксяндзом Антоніем Грэмзам

Летась студэнты трэцяга курса Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля, якія выбралі напрамак навучання «тэалогія + сродкі масавай камунікацыі», у рамках спецыяльнага навучання распачалі рыхтаваць да публікацыі цікавыя і актуальныя матэрыялы, знаходзячы інфаповады ў розных напрамках дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Цяперашнія трэццякурснікі не сталі выключэннем. Таму ў чарговы раз прадстаўляем вашай увазе шэраг такіх публікацый. Матэрыял да першай з іх падрыхтавала студэнтка каледжа Алена Харольская.

Continue reading