11 лютага ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску з нагоды Сусветнага дня хворых адбылося адмысловае набажэнства з удзелам асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Пасланне арцыбіскупа Станеўскага на Сусветны дзень хворага
«Надзея не падвядзе» (пар. Рым 5, 5) і ўмацоўвае нас у скрусе
У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адзначылі адпуст у свята Ахвяравання Пана
2 лютага ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра, у якім дзейнічае Місія Добрага Пастыра, адзначылі адпустовае свята Ахвяравання Пана, якое таксама мае назвы Маці Божай Грамнічнай.
Успамін святога Яна Боско адзначылі ў Бараўлянах пад Мінскам
31 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах урачыста адзначылі літургічны ўспамін святога Яна Боско – заступніка моладзі і заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага. Гэтая падзея сабрала парафіянаў, моладзь і сяброў салезіянскай сям’і, каб разам падзякаваць Богу за харызму святога Яна Боско, і натхніцца яго прыкладам.
Энцыкліка Dilexit nos на беларускай мове
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову энцыклікі Папы Францішка “Dilexit nos” (з лацінскай мовы – “Палюбіў нас”).
Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падтрымлівае дровамі жыхароў у сельскай мясцовасці
Архідыяцэзіяльны Caritas імкнецца падтрымліваць жыхароў у сельскай мясцовасці не толькі саджанцамі, прадуктовымі наборамі і хатняй птушкай.