У Нясвіжы прайшла сустрэча валанцёраў Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
5 красавіка
- 7 красавіка, 2025
- Тэкст і відэаскрыншоты: Парафія Божага Цела ў Нясвіжы / Instagram // Catholicminsk.by

5 красавіка ў будынку плябаніі парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылася велікапосная сустрэча валанцёраў Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на тэму: «Велікапосная міласціна».
Сустрэчу правяла сястра Валерыя Пацукевіч MSF з Баранавічаў. Падчас сустрэчы яна падзялілася сваім досведам дзеяння Божай Міласэрнасці ў яе служэнні патрабуючым, а таксама прадставіла спосабы праяўлення міласэрнасці іншым людзям.

Валанцёры задалі турбуючыя пытанні і падзяліліся сваім асабістым досведам валанцёрства ў Caritas.

Пасля сустрэчы кожны яе ўдзельнік атрымаў падарунак ад законнай сястры.

Пасля глыбокіх размоваў трэба было падсілкавацца, таму ў суседнім пакоі ўдзельнікаў чакаў смачны абед, падрыхтаваны сястрой Галінай з мясцовай парафіі.
