Skip to main content

ФОТАФАКТ: У юбілейным 2025 годзе «пілігрымы надзеі» з Мінска і ваколіц наведалі юбілейныя святыні роднага краю

30 сакавіка
  • 7 красавіка, 2025
  • Тэкст і фота: Алена Фукалава // Catholicminsk.by

30 сакавіка пілігрымковая група мінскай парафіі святых Сымона і Алены «Спазнай свой край» разам з прадстаўнікамі іншых парафій Мінска і ваколіц здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў найбліжэйшую юбілейную святыню суседняй Пінскай дыяцэзіі.

Пілігрымы прайшлі праз уваходную браму санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах.

Таксама вернікі наведалі яшчэ некалькі касцёлаў Баранавіччыны, у тым ліку касцёл Перамянення Пана ў Новай Мышы, які сёлета адзначае сваё 200-годдзе.