Author: Павел Эйсмант
Увечары 29 сакавіка, у Вялікую пятніцу — адзін дзень на працягу года, калі нідзе ў свеце не цэлебруецца святая Імша, — у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылося набажэнства Мукі Пана.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі падчас Імшы Вячэры Пана: “Без Эўхарыстыі няма святарства і без святарства няма Эўхарыстыі”
Увечары Вялікага Чацвярга, 28 сакавіка, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана, якой Касцёл распачынае перажыванне Святога Пасхальнага Трыдуума, асобнага літургічнага перыяду, які з’яўляецца кульмінацыйнай падзеяй гісторыі збаўлення чалавецтва і трывае ажно да Урачыстасці Уваскрасення Хрыста ўключна.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі адзначыў свае імяніны разам з выхаванцамі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску
У першай палове дня 19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, Мітрапаліт Мінска Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі завітаў у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, каб падзяліць радасць сваіх імянінаў з дзеткамі.
Адбылася першая “выязная” сустрэча апостальскага руху “Маргарытка”
17 сакавіка, у V Нядзелю Вялікага Посту, адбылася сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка” ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.
Як плённа перажыць Вялікі Пост? 5 дзейсных парадаў
14 лютага ў Касцёле распачынаецца літургічны перыяд Вялікага Посту. Ён прызначаны дапамагчы нам падрыхтавацца да перажывання Пасхальнага Трыдуума і нядзелі Уваскрасення Хрыста. Што варта зрабіць у гэты час, каб перажыць яго з духоўнай карысцю?
Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2024 г.
Бог вядзе нас праз пустыню да свабоды
У Стоўбцах памаліліся за памерлага душпастыра
6 лютага, у 10-ую гадавіну смерці, вернікі парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах падчас святой Імшы маліліся за памерлага кс. Яраслава Зарадзкага MSF (1962-2014), які 13 гадоў служыў у Беларусі, амаль 10 з якіх прысвяціў стаўбцоўскай парафіі. Тут ён, паводле слоў тых, хто яго памятаў, “будаваў парафіяльную супольнасць і касцёльныя будынкі, абвяшчаў Божае Слова, цэлебраваў святыя сакрамэнты, даваў сведчанне веры, адкрываўся на Божую любоў і перадаваў гэтую любоў тым, каму служыў”. Вернікі на чале з пробашчам дзякавалі за яго жыццё, а таксама за Божыя ласкі і дабрадзействы, якія яны атрымалі, дзякуючы...
