Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі адзначыў свае імяніны разам з выхаванцамі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску
- 19 сакавіка, 2024
- Паводле Catholic.by

У першай палове дня 19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, Мітрапаліт Мінска Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі завітаў у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, каб падзяліць радасць сваіх імянінаў з дзеткамі.
Малодшыя выхаванцы Місіі Добрага Самараніна былі радыя сустрэцца з незвычайным госцем.
Яны павіншавалі арцыпастыра сваім спевам і падаравалі яму кветкі, зробленыя ўласнымі рукамі.
Потым пры супольным стале дзяўчынкі і хлопчыкі падзялілі з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім салодкі пачастунак.
Рэдакцыя партала Catholicminsk.by сардэчна віншуе Дастойнага Імянінніка са Святам Святога Заступніка і жадае Божага благаслаўлення, моцнага здароўя і плённага служэння Божаму народу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.





