Skip to main content

Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: чэрвень 2026 года

Чэрвень 2026 года
  • 2 чэрвеня, 2026
  • Catholicminsk.by

Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на чэрвень бягучага года.

  • 1 чэрвеня — успамін святога Юстына, мучаніка. Сусветны дзень абароны дзяцей.
  • 3 чэрвеня — успамін святога Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 4 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела; урачыстасць тытулу касцёла: Багушэвічы, Беразінскае, Мінск, Нясвіж).
  • 5 чэрвеня — успамін святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
  • 6 чэрвеня — святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, спалучанае са штогадовай сустрэчай першакамунійных дзяцей (Нацыянальны санктуарый у Будславе, пачатак у 10.00). Дзявяты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (Нацыянальны санктуарый у Будславе, парафіі архідыяцэзіі).
  • 7 чэрвеня — X Звычайная нядзеля. Агульнамінская эўхарыстычная працэсія (пачатак у 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску).
  • 11 чэрвеня — успамін святога Барнабы, апостала.
  • 12 чэрвеня — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса (урачыстасць тытулу касцёла: Ілья, Лебедзева, Сейлавічы, Фаніпаль, Хатава).
  • 13 чэрвеня — успамін святога Антонія, прэзбітэра і доктара Касцёла (урачыстасць тытулу касцёла: Корань, Мар’іна Горка, Магілёў, Мінск, Слуцк). Успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі (урачыстасць тытулу касцёла: Фаніпаль).
  • 14 чэрвеня — XI Звычайная нядзеля.
  • 16 чэрвеня — сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
  • 17 чэрвеня — 31-я гадавіна святарскага пасвячэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
  • 19 чэрвеня — сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
  • 20 чэрвеня — Заканчэнне 2025/2026 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля. Святая Імша і сустрэча (уручэнне дыпломаў) (касцёл Святога Духа ў Мінску — у 12.00).
  • 21 чэрвеня — XII Звычайная нядзеля. Заканчэнне 2025/2026 навучальнага года ў Школе сямейнага жыцця ў Мінску. Святая Імша і сустрэча (уручэнне дыпломаў) (касцёл Божага Цела ў Мінску — у 12.00).
  • 24 чэрвеня — урачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля (урачыстасць тытулу касцёла: Волма, Вынішчы, Мінск, Сноў, Юркавічы). 26-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
  • 27 чэрвеня — сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр — у 16.00). Урачыстасць тытулу касцёла (Найсвяцейшай Панны Марыі Нястомнай Дапамогі): Шэметава. 11-я гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.
  • 28 чэрвеня — XIII Звычайная нядзеля.
  • 29 чэрвеня — урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў (урачыстасць тытулу касцёла: Камень, Капыль, Новы Свержань, Рудзенск, Шклоў). Пачатак пілігрымкі Мінск-Будслаў.