Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць пройдзе ў чэрвені ў Фаніпалі

12 чэрвеня
  • 23 мая, 2026
  • Catholicminsk.by

У пятніцу 12 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ў Фаніпалі (Стаўбцоўскі дэканат) пройдзе адпустовая ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Праграма ўрачыстасці

  • 15.00-18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
  • 18.30 — прывітанне пробашчам парафіі Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB каля крыжа на тэрыторыі касцела. Пасля працэсіі ў касцел і кароткай малітвы біскупа адбудзецца прывітанне іерарха вернікамі парафіі,
  • урачысты працэсійны ўваход на святую Імшу,
  • працэсія з дарамі,
  • пасля Камуніі — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і эўхарыстычная працэсія вакол касцёла,
  • пасля пастырскага бласлаўлення вернікі звернуцца да біскупа і пробашча са словамі падзякі,
  • святочны пачастунак.

Пробашч парафіі ў Фаніпалі ксёндз Дзяніс Шастаковіч MSF разам з парафіянамі шчыра запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у супольным святкаванні.