У ліпені ў Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі
З 12 па 18 ліпеня
- 20 мая, 2026
- Выява ілюстрацыйная // Catholicminsk.by
З 12 па 18 ліпеня ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі.
Асаблівасць такіх духоўных практыкаванняў у тым, што яны праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.
Запіс да 30 чэрвеня.
Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 (29) 880 34 69 — ксёндз Павел Раманоўскі