Skip to main content

У Івянцы пройдуць рэкалекцыі Lectio Divina

З 22 па 24 мая
  • 16 мая, 2026
  • Выява ілюстрацыйная // Catholicminsk.by

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на рэкалекцыі Lectio Divina па кнізе Дзеяў Апосталаў, спалучаныя з індывідуальным духоўным кіраўніцтвам.

Духоўныя практыкаванні пройдуць з 22 па 24 мая ў Івянцы (Валожынскі дэканат) перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога, каб праз медытацыю Божага Слова ўдзельнікі маглі лепш падрыхтавацца да прыняцця Яго дароў і самой урачыстасці. Падчас рэкалекцый адбудзецца вечаровая малітва праслаўлення, спалучаная з індывідуальнай малітвай заступніцтва. 

Апроч канферэнцый, працы ў групах і асабістай малітвы, кожны з удзельнікаў падчас штодзённай сустрэчы на размове з душпастырам зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця запрашае яго паўплываць пачутае, прачытанае і прамоўленае Слова.

Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Запісацца на рэкалекцыі можна да 21 мая, запоўніўшы электронны фармуляр па спасылцы  ТУТ >>>

Атрымаць больш інфармацыі можна па тэл.: +375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген.