Skip to main content

«Ідзі і адбудуй Касцёл мой». Адкрыты запіс у пешую пілігрымку Мінск-Будслаў 2026

З 13 мая па 29 чэрвеня
  • 13 мая, 2026
  • Фота: radiomaria.by // Catholicminsk.by

13 мая распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў 34-й пешай пілігрымкі з Мінска ў Будслаў, якая вырушыць у дарогу 29 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Ідзі і адбудуй Касцёл мой».

Пілігрымка працягваецца пяць дзён. Адлегласць, якую пераадолеюць пілігрымы пешкі, складае 125 кіламетраў. Прыбыццё ў Будслаў — 3 ліпеня.

Пешую пілігрымку з Мінска арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ.

Дзеці да 16 гадоў могуць узяць удзел у пілігрымцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або апекуна (патрэбны пісьмовы дазвол бацькоў). Падлеткам з 16 да 18 гадоў неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў. Бланк пісьмовага дазволу ТУТ>>>

Увага! Ахвотных узяць удзел у пілігрымцы арганізатары просяць не марудзіць з рэгістрацыяй. Анлайн-рэгістрацыя працягваецца да 26 чэрвеня. Пазней можна будзе запісацца ў пілігрымку, патэлефанаваўшы арганізатарам. Рэгістрацыя анлайн і падрабязная інфармацыя ТУТ>>>

Кантакты адказных за пілігрымку:
+375 (29) 581 10 42 — кс. Алег Шпець SChr
+375 (33) 605 41 67 — кс. Андрэй Лысы SChr