1700 гадоў таму завяршыўся Нікейскі сабор
Роўна 1700 гадоў таму, 25 ліпеня 325 года ў Нікеі завяршыўся першы Паўсюдны сабор, які сфармуляваў хрысціянскае вучэнне аб Хрысце. Пра яго ролю ў гісторыі распавядае ксёндз Яўген Баланёў.
Арцыбіскуп Станеўскі віншуе з Днём пажылых людзей
Напярэдадні Сусветнага дня бабуляў, дзядуляў і пажылых людзей, які па ініцыятыве Папы Францішка адзначаецца ў кожную чацвёртую нядзелю ліпеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, звяртаецца з віншаваннямі.
Зварот арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з нагоды ўспаміну святога Крыштафа
Ва ўспамін святога Крыштафа, апекуна кіроўцаў і ўсіх тых, хто знаходзіцца ў дарозе, які адзначаецца 25 ліпеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца да кіроўцаў і ўсіх ўдзельнікаў дарожнага руху.
Завяршыўся першы цыкл сустрэч праекта «Зярнятка», арганізаванага ў мінскай архікатэдры
У суботу 19 ліпеня ў Цэнтры святога Лукі ў Ляскоўцы пры падтрымцы дабрачыннага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла заключная сустрэча ўдзельнікаў першага цыклу сустрэч праекта «Зярнятка».
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У Магілёве ўшанавалі святую каралеву Ядвігу
У нядзелю 20 ліпеня ў магілёўскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, адбыліся ўрачыстасці ў гонар заступніцы парафіі, святой каралевы Ядвігі.