Skip to main content

Стала вядомай дата інаўгурацыйнай святой Імшы Папы Льва XIV

Прэфектура Папскага дому паведаміла, што ўрачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе цэлебравацца ў нядзелю 18 мая ў 10:00 на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Continue reading

Леў XIV у першай гаміліі: быць Касцёлам, які асвятляе цемру свету

9 мая Папа Леў XIV узначаліў святую Імшу за Касцёл. Літургія на завяршэнне канклава прайшла ў Сікстынскай капэле Апостальскага палаца ў Ватыкане. Разам з новым Папам малілася Калегія кардыналаў. «“Ты – Хрыстус, Сын Бога жывога” (Мц 16,16). Гэтымі словамі Пётр, калі Настаўнік спытаўся яго разам з іншымі вучняў пра іх веру ў Яго, выказвае ў сціслай форме той скарб, які ўжо дзве тысячы гадоў Касцёл захоўвае, паглыбляе і перадае праз апостальскую пераемнасць», — такімі словамі Леў XIV пачаў сваю першую гамілію, прамоўленую ў якасці Папы. Пантыфік нагадаў, што Езус — гэта адзіны...

Continue reading

Папа Леў XIV: праграма першых дзён пантыфікату

Новаабраны Папа Леў XIV правядзе першую Імшу з кардыналамі ў Сікстынскай капэле ў пятніцу, а ў нядзелю звернецца да вернікаў з малітвай Regina Coeli. У панядзелак адбудзецца аўдыенцыя для супрацоўнікаў СМІ.

Continue reading

Сведчыць пра прыгажосць веры: прыярытэты новага Папы

У 2023 годзе арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, цяперашні Папа, а на той час нядаўна прызначаны прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў, даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару Vatican News Андрэа Тарнелі, у якім акрэсліў некаторыя са сваіх прыярытэтаў.

Continue reading

Незвычайны шлях Папы Льва XIV

8 мая Каталіцкі Касцёл сустрэў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які нарадзіўся ў Чыкага 14 верасня 1955 года, быў абраны Папам. Ён становіцца першым Пантыфікам са Злучаных Штатаў Амерыкі і першым з Ордэна агустынцаў у гісторыі Касцёла.

Continue reading