«Маці Божая і Ружанец у кармэлітанскай духоўнасці»: Х Ружанцовы кангрэс пройдзе ў Магілёве
- 9 верасня, 2026
- Фота: wikipedia.org, catholic.by // Catholicminsk.by
Юбілейны Ружанцовы кангрэс у Магілёве зноў збярэ удзельнікаў ружанцовых колаў і ўсіх ахвотных, на гэты раз — вакол кармэлітанскай традыцыі. У праграме —даклады айцоў-кармэлітаў, адарацыя, спектакль і святая Імша пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
У суботу, 3 кастрычніка, у Магілёве адбудзецца X Ружанцовы кангрэс «Маці Божая і Ружанец у кармэлітанскай духоўнасці».
Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў адбываецца Ружанцовы кангрэс. Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4) чарговы раз стане месцам тых, хто шануе ружанцовую малітву.
Мэта сёлетняга X Ружанцовага кангрэса — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы.
Свае даклады прадставяць айцы кармэліты, а святую Імшу на заканчэнне будуць цэлебраваць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і грэміяльны канонік Магілёўскага калегіяльнага капітула, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Александр Яшэўскі SDB.
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў. Таксама яны звяртаюцца з просьбай аб малітве ў інтэнцыі добрага плёну Кангрэса.
Праграма X Ружанцовага кангрэса (3 кастрычніка):
- 9.30 — 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў,
- 10.20 — адкрыццё кангрэса,
- 10.30 — 11.10 — даклад «Тэрэза ад Езуса» (айцец Юрый Находка OCD),
- 11.15 — 11.55 — даклад «Тэрэза ад Дзіцятка Езуса» (айцец Пётр Фроштэга OCD).
- Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова,
- 12.15 — 13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту, святы Ружанец,
- 13.00 — 14.00 — сумеснае фота і абед,
- 14.00 — 14.40 — даклад «Ян ад Крыжа» (айцец Андрэй Авен OCD),
- 14.40 — 15.20 — даклад «Рафал Каліноўскі» (айцец Аркадзь Куляха OCD).
- Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
- 15.30 — 16.00 — перапынак,
- 16.00 — 16.40 — спектакль,
- 16.40 — падрыхтоўка да святой Імшы,
- 17.00 — святая Імша на завяршэнне Кангрэса.
Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна зарэгістравацца да 27 верасня.
Каб зарэгістравацца, званіце па тэлефоне або дасылайце SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:
- імя, прозвішча,
- мясцовасць, назва парафіі,
- колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе,
- кантактны нумар тэлефона.
тэл.: +375 (44) 773 40 76 (Viber, WhatsApp) а. Браніслаў Дашкевіч ОР
e-mail: bronislavdashkevich@gmail.com
