Skip to main content

У Бялынічах адбудзецца пастырская сустрэча і малітва за памерлае духавенства

4 лістапада
  • 30 кастрычніка, 2026
  • Фота: Рыта Ляховіч // Catholicminsk.by

4 лістапада святары і кансэкраваныя асобы Магілёўшчыны збяруцца ў Бялынічах на пастырскую сустрэчу, каб у духу братэрскай еднасці сустрэцца, супольна памаліцца і ўспомніць памерлых святароў і кансэкраваных асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу і Касцёлу.

Запрашаем да супольнай малітвы, каб праз яе выказаць удзячнасць за іх жыццё і служэнне, а таксама даверыць іх душы Божай міласэрнасці.

Пачатак сустрэчы — у 11.00.