11 снежня ў Іўі прайшло пасяджэнне Кансультатыўнай міжканфесійнай рады на чале з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандрам Румакам. У пасяджэнні ўдзельнічаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Даследчык Зміцер Моніч паведаміў пра цікавае адкрыццё ў касцёле на Глыбоччыне
Першы крок да важнага адкрыцця ў беларускім сакральным мастацтве быў зроблены яшчэ год таму.
Час прыемных сюрпрызаў: адвэнтавы зварот рэдакцыі да чытачоў
Дарагія чытачы!
Зусім нядаўна распачаўся новы літургічны год і перыяд Адвэнту, а неўзабаве ўжо Божае Нараджэнне і Новы каляндарны 2026 год. Як гэта і бывае ў перадсвяточны перыяд, калі мы рыхтуем свае сэрцы да сустрэчы з Панам, у паветры нібы лунае адчуванне чагосьці новага і надзеі на лепшае…
Споўнілася 100 гадоў фацімскаму набажэнству першых суботаў месяца
13 мая 1917 года Маці Божая аб’явілася ў Фаціме траім пастушкам: Люцыі, Францішку і Жасінце — з поўным мацярынскага клопату пасланнем да ўсяго свету аб навяртанні, пакаянні, малітве і прысвячэнні кожнага Яе Беззаганнаму Сэрцу.
10 снежня — літургічны ўспамін Маці Божай Ларэтанскай
31 кастрычніка 2019 года па рашэнні Папы Францішка ў Агульны Рымскі каляндар, які дзейнічае ва ўсім Касцёле, быў унесены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай, які пачаў адзначацца 10 снежня.
Парафія ў Навагрудку ладзіць адвэнтавую дабрачынную акцыю дапамогі дзецям у Афрыцы і заклікае далучыцца да яе ўсіх ахвотных
Парафія святога Арханёла Міхала ў Навагрудку з пачатку Адвэнту заахвочвае навагрудскіх вернікаў дапамагчы дзецям крыху незвычайным спосабам — сэканомленыя падчас посту сродкі на ежу, а таксама сродкі, якія звычайна трацяцца нерацыянальна і бяздумна (на малапатрэбныя рэчы) прызначыць для дзяцей у Сьера-Леонэ (Цэнтральная Афрыка).
Слова арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. З гэтай нагоды арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе слова да вернікаў.