Skip to main content

Viam Dei запрашае ў аўтапілігрымку па святых месцах Францыі

З 16 па 27 верасня
  • 15 ліпеня, 2026
  • Фота: commons.wikimedia.org // Catholicminsk.by

Пілігрымковая група парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску Viam Dei («Божым шляхам») запрашае прыняць удзел у аўтобуснай пілігрымцы «Францыя — зямля Марыі».

Маршрут: Мінск — Дрэздэн (Германія) — Нюрнберг — Страсбург (Францыя) — Ліён (базыліка Нотр-Дам-дэ-Фурв’ер) — Ар-Сюр-Форман (месца служэння святога Яна Марыі Віянэя) — Люрд (месца аб’яўлення Маці Божай святой Бэрнадэцце Субіру) — Ля-Салет-Фалаво (месца аб’яўлення Маці Божай двум пастушкам) — Жэнева (Швейцарыя) — Цюрых — Прага (Чэхія) — Непакалянаў (Польшча) — Мінск.

Аўтапілігрымка ўяўляецца як класічны пілігрымковы шлях па асноўных святых месцах Францыі. Аноўны акцэнт зроблены на месцах аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі — Люрдзе і Ля-Салет.

Дата: 16-27 верасня 2026 года.

Ахвяраванне: 900 еўра (сюды ўваходзяць праезд камфартабельным аўтобусам па ўсім маршруце, 10 начлегаў у атэлях са снеданнямі, тры абзорныя экскурсіі, духоўная малітоўная праграма, святая Імша).

Запісацца ў групу можна па тэлефонах:
+375 (29) 651-00-45 (Марына)
+375 (25) 683-13-35 (Юлія)