Skip to main content

У верасні у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць рэкалекцыі для святароў

З 15 па 23 верасня
  • 19 жніўня, 2026
  • Фота: istockphoto.com // Catholicminsk.by

Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Мядзелі і ў Ляскоўцы з 15 па 23 верасня ў два этапы. Кіраваць духоўным абнаўленнем удзельнікаў будзе ксёндз магістр Андрэй Рылка.

У клопаце аб духоўным развіцці духавенства курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх ахвотных святароў да ўдзелу ў рэкалекцыях, якія адбудуцца ў першы месяц восені пры кляштары айцоў кармэлітаў босых у Мядзелі і ў Дабрачынным каталіцкім таварыстве Caritas у Ляскоўцы (пад Мінскам). Духоўныя практыкаванні пройдуць у два туры.

Першы тур (Мядзель):

  • Калі: з 15 па 17 верасня.
  • Месца: рэкалекцыйны дом пры кляштары айцоў кармэлітаў босых.
  • Запіс і падрабязная інфармацыя: +375 (44) 589-68-98 — айцец Аляксандр Сток OCD.

Другі тур (Ляскоўка):

  • Калі: з 21 па 23 верасня.
  • Месца: рэкалекцыйны цэнтр Caritas.
  • Запіс і падрабязная інфармацыя: +375 (29) 619-76-11 — ксёндз Аляксандр Барыла.

Кожны тур духоўнага засяроджання распачынаецца ад 12-й гадзіны дня святой Імшой і завяршаецца абедам.

Паводле кананічнага права, кожны дыяцэзіяльны святар мае абавязак штогод удзельнічаць у духоўных практыкаваннях.

Рэкалекцыі для святароў — гэта дні малітвы і духоўнага адпачынку, якія дапамагаюць душпастырам аднавіць сілы, суцішыцца перад Богам і пераасэнсаваць сваё служэнне.