У Мінску памоляцца за кардынала Казіміра Свёнтэка ў 15-ю гадавіну пасля смерці
21 ліпеня
- 19 ліпеня, 2026
- Catholicminsk.by
21 ліпеня, у аўторак, спаўняецца 15 гадоў як адышоў у вечнасць першы ў гісторыі сучаснай Беларусі кардынал Казімір Свёнтэк, які таксама быў першым Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. З нагоды гэтай гадавіны ў Мінску пройдуць малітвы за спачылага іерарха.
Святыя Імшы за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтэка адбудуцца ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску паводле наступнага раскладу:
- у 15.00 — з удзелам Мінскага катэдральнага капітула, святароў і манаскіх асоб;
- у 18.30 — з удзелам вернікаў і ўсіх людзей добрай волі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі шчыра запрашае да супольнай малітвы за свайго спачылага папярэдніка ўсіх ахвотных.