Skip to main content

«Мужчыны святога Юзафа» запрашаюць на рэкалекцыі з Божым словам

З 14 па 16 жніўня

Група «Мужчыны святога Юзафа» запрашае мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз слова».

Дата: з 14 па 16 жніўня 2026 года.

Месца правядзення: касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Маладзечанскі дэканат).

Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў Жупранах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат).

«Для хрысціяніна Біблія — гэта не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным арыенцірам, які раскрывае характар Пана і Яго намеры, а таксама з’яўляецца асновай для фарміравання веры, маральных каштоўнасцей і асабістых адносін з Творцам праз вучэнне Езуса Хрыста. Падчас рэкалекцый мы наблізім да нашых сэрцаў святасць Пісання і адкрыем яго як жывы інструмент зносін з Творцам. Таксама будзем практыкаваць старажытны малітоўны спосаб чытання Бібліі Lectio Divina, імкнучыся адкрыць тайны Божага Сэрца і прысвяціць Яму сябе», — раскрываюць падрабязнасці рэкалекцый арганізатары.

Праграма рэкалекцый (магчымыя змены)

Пятніца, 14.08.2026

  • 20.00 — вячэра,
  • 21.00 — святая Імша з гаміліяй,
  • 22.00 — пытанні і адказы, знаёмства, увядзенне ў рэкалекцыі.

Субота, 15.08.2026

  • 8.00 — ранішняя малітва, Lectio Divina,
  • 9.00 — снеданне,
  • 10.00 — канферэнцыя 1,
  • 11.15 — кава-паўза,
  • 12.00 — святая Імша з гаміліяй,
  • 13.00 — абед,
  • 13.30 — вольны час (экскурсія па касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса),
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці,
  • 15.15 — канферэнцыя 2,
  • 16.30 — перапынак на каву,
  • 17.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Ружанец, магчымасць споведзі),
  • 18.30 — вячэра,
  • 20.30 — дыскусія па канферэнцыях,
  • 22.008.00 — індывідуальная начная адарацыя.

Нядзеля, 16.08.2026

  • 7.30 — ранішняя малітва, Lectio Divina,
  • 8.00 — снеданне,
  • 9.00 — канферэнцыя 3,
  • 10.00 — перапынак на каву,
  • 10.30 — пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў,
  • 12.00 — святая Імша,
  • 13.00 — абед,
  • 13.30 — благаслаўленне, раз’езд.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 (33) 621 66 56 — Віталь

+375 (29) 546 83 19 — Аляксандр (Viber, Telegram)

Рэкамендаванае ахвяраванне, якое ўключае начлег і харчаванне, — 120 рублёў + добраахвотнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.

З сабой, па магчымасці, неабходна мець: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.