Рух Equipes Notre-Dame запрашае у сямейную пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай
- 27 мая, 2026
- Тэкст: Аліна і Максім Угорыч / Фота: з архіва руху // Catholicminsk.by
Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame запрашае ўсе хрысціянскія сем’і ўзяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 3 ліпеня ў 10.00 з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна.
Шлях складае каля 15 км.
Праграма пілігрымкі
- 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі, перагон аўтамабілей,
- 11.00 — выхад пілігрымкі, спевы,
- 11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
- 11.40 — спевы,
- 11.50 — канферэнцыя «Прынцыпы жыцця святога Францішка»,
- 12.30 — спевы,
- 13.00 — абед, адпачынак,
- 14.00 — забаўляльная праграма для дзяцей «Незвычайнае ў звычайным»,
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці,
- 15.20 — сведчанні, спевы,
- 16.00 — Ружанец паводле разважанняў ксяндза Яна Твардоўскага,
- 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі,
- 17.00 — урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat.

Тэма сёлетняй пілігрымкі — «Я б скончыў капаць у садзе». Гэта словы святога Францішка з адной жыццевай сітуацыі.
Над тэмай святасці ў выкананні сваіх штодзенных абавязкаў і паспрабуюць паразважаць па дарозе да Маці Божай Будслаўскай дарослыя і моладзь пілігрымкі.
Традыцыйна для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма «Незвычайнае ў звычайным» паводле вершаў ксяндза Яна Твардоўскага, які ў сваёй творчасці быў натхнёны стылем жыцця святога Францішка.
Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.
Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame ТУТ>>>
Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч






