У Ляскоўцы пройдзе сустрэча моладзі на заканчэнне 2025/2026 навучальнага года
30 мая
- 11 мая, 2026
- Фота: catholic.by // Catholicminsk.by
У суботу 30 мая ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў вёсцы Ляскоўка адбудзецца інтэграцыйная сустрэча для моладзі перад іспытамі і летнімі канікуламі.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюць моладзь ад 16-і гадоў: студэнцкую, працоўную і старэйшую школьную моладзь з Мінска і ваколіц, а таксама ўсіх ахвотных маладых людзей Беларусі.
Пачатак сустрэчы ў 15.00, заканчэнне — у 19.00.
Рэгістрацыя для ўдзелу да 27 мая па спасылцы ТУТ>>>
Адрас:
Мінскі раён, вёска Ляскоўка, вул. Карытас, 1.
Інфармацыя пра даезд з Мінска:
- аўтобусы № 115э, № 145c
- маршрутныя таксі 1409, 1151 (да прыпынку «Тубдыспансер»)
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357-15-86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі