Skip to main content

Ідзе запіс у пілігрымку Нарач–Будслаў 2026

Да 1 ліпеня
  • 26 мая, 2026
  • Catholicminsk.by

З 1 па 3 ліпеня пройдзе 29-я пешая пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай з парафіі святога апостала Андрэя ў Нарачы (Мядзельскі дэканат).

Адказваюць за падрыхтоўку і вядуць пілігрымаў у Будслаў айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў нарачанскай парафіі.

  • Тэлефон для запісу:
    +375 (44) 744 82 66 — Вольга
  • Рэкамендаванае ахвяраванне для ўдзелу — 25 рублёў.

Важна! Абавязкова, каб кожны ўдзельнік да 18 гадоў меў дазвол на ўдзел у пілігрымцы.