Салезіяне запрашаюць у моладзевую евангелізацыйную пілігрымку ў Будслаў
Да 14 чэрвеня
- 26 мая, 2026
- Фота з адкрытых крыніц // Паводле
- sdb.by
Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (СМЕП) запланаваная з 28 чэрвеня па 3 ліпеня. Завяршыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай ў Будславе.
Сёлета моладзевая евангелізацыйная пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай вырушыць ужо ў 25-ы раз.
Салезіяне запрашаюць стаць часткай гэтай асаблівай пілігрымкі — часу малітвы, радасці, сустрэчаў, падтрымкі і супольнага шляху.
Умовы ўдзелу:
- узрост ад 14 да 35 год;
- стан здароўя, які дазволіць ісці пешшу шэсць дзён запар.
Пры сабе неабходна мець:
- зручны абутак;
- заплечнік;
- рэчы асабістай гігіены;
- посуд;
- спальнік;
- дажджавік;
- палатку ці месца ў палатцы сябра.
Неабходна прытрымлівацца сціплага стылю адзення падчас пілігрымкі.
Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн па спасылцы ТУТ>>>
Рэгістрацыя працягваецца да 14.06.2024 уключна.Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Алега Каралёва SDB: +375 (29) 122 32 44.