Skip to main content

Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ліпені

З 27 па 30 ліпеня
  • 16 чэрвеня, 2026
  • Фота: Анастасія Кавалёнак // Catholicminsk.by

З 27 па 30 ліпеня ў Івянцы пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудзецца Х Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Парафіяда складаецца з трыяды «святыня — тэатр — стадыён».

Праграма будзе дададзена пазней.

Правілы ўдзелу:

«Святыня»

  • актыўны ўдзел у ранішніх і вечаровых малітвах,
  • актыўны ўдзел у святой Імшы,
  • індывідуальная малітва,
  • актыўны ўдзел у спаборніцтвах,
  • добры настрой.

«Тэатр»

Тэатральная пастаноўка

  • тэма пастаноўкі вольная (рэлігійная),
  • час прадстаўлення — да 15 хвілін, падрыхтоўка і прыбіранне сцэны — 10 хвілін,
  • удзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда,
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар,
  • крытэрыі ацэнкі: гульня акцёраў, дэкарацыі, касцюмы, агульнае ўражанне, колькасць удзельнікаў.

Конкурс папулярнай (свецкай) песні «Песня ў маім жыцці»

  • удзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда,
  • на конкурс прадстаўляецца адна песня нерэлігійнага зместу,
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар,
  • крытэрыі ацэнкі: выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, музыка, тэхніка выканання, касцюмы, агульная прэзентацыя спевака(-оў), колькасць удзельнікаў.

Конкурс рэлігійнай песні Sacro Song і прадстаўленне каманд

  • у конкурсе ўдзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда,
  • на конкурс прадстаўляецца адна песня рэлігійнага зместу,
  • апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар,
  • крытэрыі ацэнкі: выбар рэпертуару, харэаграфічнае апрацоўка, музыка, тэхніка выканання, касцюмы, агульная прэзентацыя спевака(-оў), колькасць удзельнікаў,
  • перад выкананнем песні неабходна на працягу дзвюх хвілін прадставіць сваю каманду (дэвіз, парафія, населены пункт).

Конкурс малюнка

  • удзельнічае(-юць) прадстаўнік(-і) або цэлая каманда,
  • час правядзення конкурсу — 1 гадзіна,
  • тэма: Жыццё святога Францішка Асізкага з нагоды 800-годдзя смерці святога Францішка,
  • на адвароце працы павінна быць напісана: назва парафіі, населены пункт,
  • ацэньваюцца толькі працы, намаляваныя падчас Парафіяды, у прызначаны для гэтага час,
  • крытэрыі ацэнкі: арыгінальнасць, адпаведнасць тэме, раскрыццё тэмы, прыгажосць працы (кампазіцыя, гама колераў, тэхніка выканання).

Конкурс біблійных ведаў

  • удзельнічае кожны жадаючы,
  • тэмы: Евангелле паводле Лукі (групы А, В, С), праверка ведаў адбываецца пры дапамозе тэсту,
  • час конкурсу — 45 хвілін.

«Стадыён»

Спаборніцтвы

  • бег 60/100 і 300/600 (дзяўчаты/хлопцы),
  • эстафета 2/2 — каманду прадстаўляюць 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі,
  • паласа перашкод 2/2 — каманду прадстаўляюць 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі,
  • настольны тэніс — хлопцы асобна ад дзяўчат, з кожнай групы адзін прадстаўнік,
  • мiнi-футбол — з групы С могуць удзельнічаць не больш чым 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі, з групы В могуць удзельнічаць не больш чым 2 хлопцы і 2 дзяўчынкі.

Каманда прыбывае на Парафіяду з адказнай асобай. Каманда павінна складацца з 12 чалавек. Пажадана, каб у ёй былі прадстаўлены ўсе ўзроставыя групы (А, В, С).

Склад каманды:

Адказная асоба: узрост ад 18 гадоў, знаходзіцца на Парафіядзе ўвесь час, сочыць за актыўнасцю і дысцыплінай сваёй каманды. Адказных можа быць некалькі.

Група А
2 хлопцы (узрост 11–12 гадоў),
2 дзяўчынкі (узрост 11–12 гадоў).

Група В
2 хлопцы (узрост 13–15 гадоў),
2 дзяўчынкі (узрост 13–15 гадоў).

Група С
2 хлопцы (узрост 16–17 гадоў),
2 дзяўчынкі (узрост 16–17 гадоў).

У надзвычайных выпадках удзельнікаў можа быць больш альбо менш за 12 (аб гэтым загадзя патрэбна паведаміць арганізатарам).

Пражыванне на час Парафіяды будзе ў намётах (па магчымасці, неабходна прывезці свае намёты, спальнікі і турыстычныя дыванкі). Для тых каманд, якія не маюць сваіх намётаў, яны могуць быць прадастаўленыя арганізатарамі (пра неабходнасць забяспечыць намётамі патрэбна будзе паведаміць пры рэгістрацыі).

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем на ўсе дні Парафіяды. Аплата за ўдзел — 20 рублёў з чалавека (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў распачнецца ў хуткім часе.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.