Skip to main content

У Мінску памоляцца за ахвяры землятрусу ў Венесуэле

18 ліпеня
  • 10 ліпеня, 2026
  • Фота: wikipedia.org // Catholicminsk.by

У суботу 18 ліпеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша аб вечным шчасці для ахвяраў жудаснага землятрусу ў Венесуэле, падчас якога загінула больш за 3500 чалавек, а пацярпела амаль 17000.

Узначаліць Эўхарыстыю Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа. Пацвердзіў сваю прысутнасць таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірэс Араке.

Пачатак у 15.00.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы.