Skip to main content

Адбыліся новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

19 красавіка
  • 19 красавіка, 2024
  • Тэкст і фота: кс. кан. Юрый Ясевіч

19 красавіка ў будынку Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, здзейсніў прызначэнні на новыя пасады чатырох святароў.

Ксёндз канонік Францішак Рудзь прызначаны біскупскім вікарыем па справах будаўніцтва і рамонту сакральных будынкаў, якія належаць і знаходзяцца ў карыстанні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 

Кс. Аўгуст Калясінскі прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (дэканат Мінск-Захад).

Кс. Павел Адамовіч прызначаны вікарыем парафіі св. Юзафа ў Маладзечне (Маладзечанскі дэканат).

А. Язафат (Антоні) Кунцэвіч OFM прызначаны адміністратарам парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах, Перамянення Пана ў Сцешыцах і Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ільі (Вілейскі дэканат).

Арцыпастыр благаславіў святароў на новае служэнне.