«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы»: 7 кастрычніка запрашаем далучыцца да сусветнай малітоўнай ініцыятывы
- 30 верасня, 2026
- Catholicminsk.by
7 кастрычніка адбудзецца вялікая сусветная малітоўная ініцыятыва «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы». «Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай» запрашае дзяцей прыняць удзел у гэтай падзеі.
Святы Падрэ Піо аднойчы сказаў: «Калі мільён дзяцей памоліцца на Ружанцы, свет зменіцца». Сёння наш свет як ніколі патрабуе міру, згоды і суцяшэння. Як паведамляе Vatican News, сам папа Леў XIV у Ватыканскіх садах каля Люрдскай гроты. Ён духоўна злучыцца з дзецьмі, сем’ямі, школамі і хрысціянскімі супольнасцямі з усяго свету, і з гэтай сустрэчы распачнецца Сусветны тыдзень малітвы, які завершыцца 7 кастрычніка — у свята Маці Божай Ружанцовай.
«Дарагія дзеці! “Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай” запрашае вас далучыцца да сусветнай малітоўнай ініцыятывы», — кажуць арганізатары.
План сёлетняга мерапрыемства:
- 17.30 — Эўхарыстыя;
- тэатральная пастаноўка «Сіла фацімскіх аб’яўленняў»;
- ружанцовая малітва і супольнае святкаванне.
Час правядзення:
- 7 кастрычніка ў 17.30.
Месца падзеі
- Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
Рэгістрацыя парафіяльных груп па тэлефоне:
+375 (17) 343 99 17; +375 (44) 770 09 01 – рэцэпцыя
«Вазьміце з сабой свае ружанцы і прыводзьце сяброў! Давайце разам аб’яднаем нашы галасы ў малітве!», — заклікаюць маленькіх вернікаў іх старэйшыя сябры.