Канцэрт арганнай музыкі адбудзецца ў Стоўбцах
23 мая
- 6 мая, 2026
- Тэкст: Кс. Кірыл Бардонаў / Фота з адкрытых крыніц // Catholicminsk.by
Парафія святога Казіміра ў Стоўбцах запрашае на канцэрт арганнай музыкі ў гонар «Налібоцкай Мадонны».
Для слухачоў выступіць заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валерый Шмат. Ён з’яўляецца арганістам, кампазітарам, дырыжорам, кіраўніком Арт-групы «Беларусы». Валерый паходзіць з аграгарадка Налібакі Стаўбцоўскага раёна. Менавіта з гэтым звязаны выбар выканаўцы для першага канцэрта на аргане, які быў асвечаны і сімвалічна абуджаны ў Вялікі чацвер.
У праграме прагучыць музыка сярэднявечча, рэнесансу, барока, класікі і мадэрна, а таксама творы ўласнага сачынення спадара Валерыя.
Дата: 23 мая.
Час: 16.00.
Адрас: г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 72.
Арганізатары рэкамендуюць не прапусціць магчымасці дакрануцца да вечнай музыкі ва ўнікальнай атмасферы.