Skip to main content

Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: май 2026 года

Май 2026
  • 1 мая, 2026
  • Catholicminsk.by

Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, якія адбудуцца ў маі бягучага года.

  • 1 мая — успамін святога Юзафа, рамесніка. Сусветны Дзень працы. Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
  • 2 мая — Агульнабеларуская сустрэча касцёльных рухаў і супольнасцей. Сёмы дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (Нацыянальны санктуарый у Будславе — у 11.00). Успамін святога Атаназія, біскупа.
  • 3 мая — V Велікодная нядзеля.
  • 7 мая — адзначэнне 30-й гадавіны смерці ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага (Альковічы — у 11.30).
  • 8 мая — 1-я гадавіна абрання Папы Льва XIV (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 15.00, з удзелам Катэдральнага капітула). Урачыстасць тытулу касцёла (святога Станіслава) — Даўгінава, Магілёў.
  • 10 мая — VI Велікодная нядзеля.
  • 13 мая — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы (урачыстасць тытулу касцёла: Жодзіна, Любань, Клічаў). Дзень засяроджання для Магілёўскай часткі архідыяцэзіі (касцёл святога Антонія ў Магілёве — у 11.00).
  • 14 мая — урачыстасць Унебаўшэсця Пана.
  • 15 мая — 1-ы дзень Навэнны перад урачастасцю Спаслання Духа Святога.
  • 16 мая — успамін святога Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
  • 17 мая — VII Велікодная нядзеля.
  • 19 мая — сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
  • 24 мая — Нядзеля Спаслання Духа Святога (урачыстасць тытулу касцёла: Барысаў — Спаслання Святога Духа, Мінск — Святога Духа).
  • 25 мая — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла (урачыстасць тытулу касцёла: Куранец, Чавусы).
  • 26 мая — успамін святога Філіпа Нэры, прэзбітэра.
  • 28 мая — свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Дзень засяроджання для Мінскай часткі архідыяцэзіі (касцёл святога Юзафа ў Валожыне — у 11.00).
  • 30 мая — сустрэча моладзі на заканчэнне навучальнага года (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
  • 31 мая — урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы (урачыстасць тытулу касцёла: Беніца, Забрэззе, Засвір, Касцюковічы, Клецк, Мінск, Радашковічы). 45-я гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.