Skip to main content

Гродзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра вядзе набор навучэнцаў на 2026–2027 навучальны год

18 жніўня
  • 10 чэрвеня, 2026
  • Фота: з архіва каледжа // Catholicminsk.by

У Гродне распачаўся набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2026-2027 навучальны год.

Інфармацыя для абітурыентаў

Сярод галоўных мэтаў тэалагічнага каледжа:

  • умацаванне веры,
  • паглыбленне рэлігійных ведаў,
  • падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіцы, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), хімічных залежнасцях (праблеме алкагалізму і г.д.), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, касцёльным спеве і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

  • Навучанне ў каледжы бясплатнае, працягваецца чатыры гады (з верасня па чэрвень).
  • Форма навучання — завочная.
  • Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць адпаведны дыплом.

Дакументы для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);
  • аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • ксеракопiя пашпарта (с. 31–33) або ідэнтыфікацыйнай карты;
  • 4 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка (выписка з амбулаторнай карты);
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Уступныя іспыты:

  • тэст на агульнае веданне Катэхізіса;
  • кваліфікацыйная размова.

Кваліфікацыйная размова і тэст на агульнае веданне Катэхізіса адбудзецца 18 жніўня ў 11.00.

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 1 чэрвеня па 17 жніўня у Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Дакументы падаюцца асабіста.

Папярэдні запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (29) 887 71 05

або па электроннай пошце на адрас:
kaledz.tealagiczny@gmail.com

Увага! Дакументы падаюцца толькі асабіста!

Плакат Гродзенскага тэалагічнага каледжа

Інфармацыя пра каледж у Instagram>>>

Інфармацыя пра каледж у TikTok>>>