Бэтлеемскае святло зноў чакаюць у Беларусі: коратка пра галоўнае (+мапа)
- 15 снежня, 2025
- Тэкст: Андрэй Рамашка / Фота: Уладыслаў Пруцік / catholic-scouts.by // Catholicminsk.by
19 снежня ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію даставяць Бэтлеемскі агонь міру.
Крыху гісторыі
Гісторыя Бэтлеемскага агню міру распачалася ў Аўстрыі ў 1986 годзе, калі супрацоўнікі мясцовай радыёкампаніі «ÖRF» захацелі адудзячыць ахвярадаўцам дабрачыннай акцыі «Святло ў цемры», падзяліўшыся з імі крыху іншым святлом — святлом з Бэтлеема.
У 1989 годзе скаўцкі рух упершыню прымае актыўны ўдзел у акцыі па распаўсюджванні Бэтлеемскага агню. І, калі спачатку гэта былі толькі скаўты з Аўстрыі, то з цягам часу ініцыятыва пашырылася і на іншыя краіны.
Так адкуль жа бярэцца Бэтлеемскі агонь?
Бэтлеемскі агонь запальваецца дзіцём або падлеткам ад адной з 15 нязгасных лампад, якія месцяцца непасрэдна ў гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Пасля гэтага святло спецыяльным авіярэйсам дастаўляецца ў Аўстрыю, адкуль і распаўсюджваецца ў розныя краіны свету.
Цікава, што ў Аўстрыі актыўны ўдзел у распаўсюджванні Бэтлеемскага святла прымаюць таксама Аўстрыйскія чыгункі і таму на буйных станцыях ёсць адмысловыя месцы, дзе можна забраць з сабой Бэтлеемскі агонь.
У гэтым годзе
У 2025 годзе, нягледзячы на ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе, удалося запаліць Бэтлеемскае святло супакою. У пачатку лістапада гэта зрабіў 11-гадовы хлопец Джэрыс Фадзі Хіер, які паходзіць з сям’і хрысціян у Бэтлееме.
А ўжо ў Аўстрыі 13-гадовы Флорыян Міттэр з Фордэрвайсэнбаха прыняў гэтае святло міру і адначасова служэнне ў якасці «Дзіцяці святла міру» (ням. Friedenslichtkind).
19 лістапада 2025 года Флорыян перадаў Бэтлеемскі агонь для Папы Льва XIV пасля Генеральнай аўдыенцыі ў Ватыкане. І, такім чынам, Леў XIV стаў чацвёртым пасля святога Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і Францішка Папам, які прыняў святло з Бэтлеема.
А ў Беларусі?
У 1998 годзе Бэтлеемскі агонь быў першы раз афіцыйна дастаўлены ў Беларусь. Сюды ён трапляе ад польскіх скаўтаў, якія бяруць яго непасрэда ў Вене падчас вялікай міжнароднай скаўцкай імпрэзы.
У Беларусі асноўную ролю ў распаўсюджванні Бэтлеемскага агню сярод каталіцкіх парафій і ўстановаў адыгрываюць каталіцкія скаўткі і скаўты, якія робяць гэта з 2008 года. Сёлета да гэтага спрычыняцца скаўцкія адзінкі з Віцебска, Гродна, Жодзіна, Івянца, Мінска і Полацка.
Паглядзець графік эстафеты Бэтлеемскага агню ў парафіях Беларусі можна ТУТ>>>
Так, у Беларусь агонь даставяць ужо ў чацвер 18 снежня. 19 снежня ў 18.30 Бэтлеемскі агонь будзе ўрачыста ўнесены ў мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ён прыбудзе на наступны дзень, 20 снежня, у 18.00.
Спіс парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія прымаюць Бэтлеемскі агонь міру:
- Асіповічы — парафія Божай Міласэрнасці — 20 снежня ў 10.30.
- Бабруйск — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — 20 снежня ў 11.45.
- Багданава — парафія святога Міхала Арханёла — 21 снежня ў 11.30.
- Бараўляны — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў — 21 снежня ў 09.10.
- Барысаў — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі — 21 снежня ў 09.00.
- Барысаў — парафія Спаслання Духа Святога — 21 снежня ў 11.00.
- Будслаў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — 20 снежня ў 08.50.
- Валожын — парафія святога Юзафа — 21 снежня ў 10.30.
- Вілейка — парафія Узвышэння Святога Крыжа — 21 снежня ў 09.45
- Вішнева — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі — 21 снежня ў 13.15.
- Волма — парафія святога Яна — 21 снежня ў 10.00.
- Гарадзея — парафія святога Іосіфа — 20 снежня ў 19.30.
- Гатава — парафія святога Міхала Арханёла — 21 снежня ў 11.20.
- Дзяржынск — парафія святой Ганны — 20 снежня ў 08.45.
- Ждановічы — парафія Багародзіцы Апякункі сем’яў — 21 снежня ў 10.45.
- Жодзіна — парафія Маці Божай Фацімскай — 21 снежня ў 11.00.
- Заслаўе — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі — 21 снежня ў 09.50.
- Івянец — парафія святога Аляксея — 21 снежня ў 09.00.
- Івянец — парафія святога Міхала Арханёла — 21 снежня ў 11.00.
- Капыль — парафія святых апосталаў Пятра і Паўла — 20 снежня ў 17.30.
- Касцяневічы — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — 21 снежня ў 08.45.
- Клецк — парафія Святой Тройцы — 20 снежня ў 18.30.
- Копішча — парафія святога Францішка Асізскага — 21 снежня ў 08.30.
- Краснае — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — 20 снежня ў 16.20.
- Маладзечна — парафія святога Казіміра — 21 снежня ў 11.45.
- Маладзечна — парафія святога Юзафа — 21 снежня ў 10.45.
- Магілёў — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі — 20 снежня ў 18.00.
- Мінск (Ангарская) — парафія Божага Цела — 20 снежня ў 19.35.
- Мінск (грэка-каталіцкая) — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі — 21 снежня ў 10.00.
- Мінск (Залатая Горка) — парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) — 21 снежня ў 10.00.
- Мінск (Кальварыя) — парафія Узвышэння Святога Крыжа — 21 снежня ў 10.00.
- Мінск (Катэдра) — парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі — 19 снежня ў 18.30
- Мінск (Кунцаўшчына) — парафія святога Яна Евангеліста — 21 снежня ў 10.30.
- Мінск (Лошыца) — парафія Маці Божай Ружанцовай — 21 снежня ў 09.00
- Мінск (Малінаўка) — парафія святога Антонія — 20 снежня ў 18.00
- Мінск (Серабранка) — парафія святога Яна Хрысціцеля — 20 снежня ў 18.50.
- Мінск (Сухарава) — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — 21 снежня ў 09.30.
- Мінск (Уручча) — парафія святога Андрэя Апостала — 21 снежня ў 10.50.
- Мінск (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр) — капліца святой Уршулі Ледухоўскай — 21 снежня ў 12.00.
- Мінск (Чыжоўка) — парафія Святога Духа — 21 снежня ў 11.50.
- Мядзел — парафія Маці Божай Шкаплернай — 20 снежня ў 09.55.
- Налібокі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — 20 снежня ў 09.00
- Нарач — парафія святога Андрэя Апостала — 20 снежня ў 10.50.
- Нясвіж — парафія Божага Цела — 21 снежня ў 10.30.
- Ракаў — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай — 21 снежня ў 10.00.
- Рочавічы — парафія Маці Божай Чанстахоўскай — 21 снежня ў 15.00.
- Салігорск — парафія святога Францішка — 20 снежня ў 10.40.
- Слуцк — парафія святога Антонія — 20 снежня ў 09.00.
- Стоўбцы — парафія святога Казіміра — 20 снежня ў 09.40.
— заклікаюць вернікаў скаўты Беларусі.
P. S. Ад імя Каталіцкіх скаўтаў асаблівую падзяку арганізатары кіруюць памежным службам Беларусі і Польшчы за магчымасць сустрэць Бэтлеемскае святло міру на нейтральнай тэрыторыі паміж краінамі.