Маладыя таленты: дзеці і моладзь парафіі святога Антонія ў Слуцку запісалі відэакліп
- 10 лістапада, 2026
- Стоп-кадр з Youtube-канала “Парафія святога Антонія” // Catholicminsk.by
Восень — час завяршэння жніва, збірання ўраджаю. Час напрыканцы каляндарнага і літургічнага года — гэта таксама нагода падвесці вынікі сваёй працы за год.
Пра гэтыя дзве справы нагадалі маладыя галасы парафіі cвятога Антонія ў Слуцку, якія разам з сястрой Веранікай Галузай CSSH запісалі кліп на складзеную імі рэлігійную песню.
Паглядзець кліп і паслухаць песню можна ў Youtube на каналах «С. Вероника Галуза» і «Парафія святога Антонія». І калі на другім з іх гэта першы запіс, то на тым, які належыць сястры-ядвіжанцы Вераніцы Галузе, ужо сабралася цэлая калекцыя кліпаў. Раней сястра запісвала кліпы з дзецьмі і моладдзю з парафіі Святога Духа ў Гродне, у якой раней несла служэнне.
— такую ацэнку кліпу і песні пасля першага праслухоўвання далі ў рэдакцыі catholicminsk.by.