У Мінску пройдзе юбілейны X турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско»
- 5 лістапада, 2026
- Плакат і тэкст: Мінскі араторый імя святога Яна Боско
- Паводле sdb.by
Сёлета зіма ў Мінскім араторыі імя святога Яна Боска пачнецца з футболу. Аматараў гэтай гульні запрашаюць на юбілейны, дзесяты турнір «Кубак Дона Боско». Да ўдзелу чакаюцца каманды юнакоў і дарослых ва ўзросце ад 16 гадоў. Першыя матчы пройдуць 5 снежня.
З 5 снежня 2026 года па 16 студзеня 2027 года ў Мінскім араторыі імя святога Яна Боско пройдзе юбілейны X турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско».
Да ўдзелу запрашаюцца каманды, у складзе якіх могуць быць юнакі і дарослыя ад 16 гадоў. Матчы будуць праходзіць у фармаце 4 на 4: тры палявыя гульцы і брамнік. Максімальны склад каманды — 7 чалавек.
Дзе і калі?
- Даты: 5 снежня 2026 года — 16 студзеня 2027 года.
- Месца: Мінскі араторый імя святога Яна Боско, Мінск, вул. Пляханава, 28/1.
- Фармат: 4 на 4.
- Узрост удзельнікаў: ад 16 гадоў.
- Максімальная колькасць каманд: 16.
- Пажаданая ахвяра за ўдзел: 140 беларускіх рублёў з каманды.
Як зарэгістравацца?
Каб заявіць сваю каманду, неабходна запоўніць рэгістрацыйную заяўку і даслаць яе на электронную пошту zaretskiyvladasc@gmail.com не пазней за 25 лістапада.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная: да турніру будуць дапушчаныя не больш за 16 каманд.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 258 77 62 — Уладзіслаў.
— заклікаюць арганізатары турніру.
