Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: лістапад 2026 года
Лістапад 2026 года
- 2 лістапада, 2026
- Catholicminsk.by
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на лістапад бягучага года.
- 1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых.
- 2 лістапада — успамін Усіх памерлых вернікаў.
- 4 лістапада —
- малітва за памерлае духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Імша (архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі — у 11.00 — з удзелам Мінскага катэдральнага капітула). Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка».
- пастырская сустрэча для магілёўскай часткі архідыяцэзіі (парафія Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах — у 11.00).
- успамін святога Караля Барамэя, біскупа.
- 8 лістапада — XXХІІ Звычайная нядзеля.
- 9 лістапада — свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
- 10 лістапада — успамін святога Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада — успамін святога Марціна Турскага, біскупа.
- 12 лістапада — свята святога Язафата, біскупа і мучаніка.
- 15 лістапада — XXХІІІ Звычайная нядзеля.
- 16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17 лістапада — успамін святой Альжбеты Венгерскай, законніцы. Сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
- 21 лістапада — успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 22 лістапада — урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дыяцэзіяльны дзень моладзі.
- 24 лістапада — успамін святога. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў.
- 29 лістапада — І нядзеля Адвэнту.