Skip to main content

У пачатку лістапада пройдзе другі дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай (+ТЭКСТЫ)

7 лістапада
  • 23 кастрычніка, 2026
  • Catholicminsk.by

7 лістапада ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў другі дзень Навэнны да Маці Божай Фацімскай, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да ўрачыстага святкавання 110-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у 2027 годзе.

Нагадаем, што з распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 3 кастрычніка 2026 года па 5 чэрвеня 2027 года ў галоўным беларускім марыйным санктуарыі і ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца Навэнна да Маці Божай Фацімскай.

«”Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і тваёй дарогай, якая прывядзе цябе да Бога”, — запэўніла Марыя дзесяцігадовую Люцыю 13 чэрвеня 1917 года. Такім чынам, праз набажэнства першых суботаў месяца мы вучымся ў Марыі любові. Усё залежыць ад паставы нашых сэрцаў»,

— тлумачыць мэту правядзення Навэнны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Маці Божай Фацімскай, з’яўляецца кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 2-3 ліпеня 2027 года падчас святкавання Будслаўскага фэсту.

Пачатак у 11.00.

Чытаецца трэцяя частка Ружанца — Балесныя таямніцы.

Адказныя: удзельнікі Апостальства дапамогі душам чыстцовым (усе дыяцэзіі)

Парадак навэнны ў Будславе:

  • 11.00 — Фацімскі Ружанец (перапрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі).
                   Літанія да Маці Божай;
                   Медытацыя (15 хвілінаў).
  • 12.00 — святая Імша;
  • 13.20 — перапынак, пасілак;
  • 14.00 — даклад;
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
                  Літанія да Божай Міласэрнасці.

План другога дня Навэнны можна спампаваць ТУТ>>>

Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.by, catholicminsk.by, ave-maria.by.

Тэксты для друку

  • Тэкст набажэнства на 7 лістапада 2026 года ў фармаце .DOC>>>