Skip to main content

Духоўны ўікэнд «Пакліканне» ў Удзеле: мужчын запрашаюць на рэкалекцыі аб распазнанні жыццёвага шляху

З 13 па 15 лістапада 2026 года
  • 23 кастрычніка, 2026
  • Тэкст: а. Уладзіслаў Молчан OFMConv / Выява: афіцыйнае выданне перакладу на беларускую мову Пяцікніжжа Майсея Рыма-каталіцкага Касцёла // Catholicminsk.by

Мужчыны ад 16 гадоў запрашаюцца на духоўныя рэкалекцыі «Пакліканне», якія пройдуць ва Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) у Мястэчку Беззаганнай. Падрабязнасці — ніжэй.

З 13 па 15 лістапада ў Мястэчку Беззаганнай у вёсцы Удзела адбудуцца рэкалекцыі «Пакліканне» — духоўны ўікэнд, прысвечаны распазнанню жыццёвага шляху. Да ўдзелу запрашаюцца мужчыны ад 16 гадоў.

Гэтая сустрэча стане першым этапам цыкла з трох рэкалекцый. Падчас разважанняў удзельнікі засяродзяцца на асобе Майсея, яго пакліканні і паводзінах. Наступныя два этапы будуць прысвечаныя старазапаветным прарокам — Даніэлю і Ёну адпаведна.

Арганізатары запрашаюць усіх, хто адчувае патрэбу ў духоўным адпачынку, жадае лепш зразумець сябе і пачуць голас Бога ў цішыні.

Уікэнд пройдзе ў атмасферы супакою і малітвы, што дазволіць кожнаму ўдзельніку ўважліва прыслухацца да свайго сэрца.

Што ўзяць з сабой

  • Біблію;
  • ружанец;
  • пакаёвыя тапачкі;
  • ручнік.

Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць падрабязную інфармацыю можна па тэлефонах:

Не ўпусціце магчымасць пачаць важную духоўную вандроўку — час, прысвечаны разважанню і малітве, можа стаць ключом да ўсведамлення ўласнага паклікання.