У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб’яўляецца набор на курсы лектарcкай паслугі ў 2026-2027 навучальным годзе
- 2 верасня, 2026
- Фота ілюстрацыйнае // Catholicminsk.by
Дзякуючы сакрамэнту cвятога хросту ўсе вернікі ўдзельнічаюць у святарскай, прароцкай і каралеўскай місіі Хрыста, які пастаянна жыве і дзейнічае ў Касцёле моцай Духа Святога. У гэтым сакрамэнце яны атрымліваюць сакрамэнтальны характар, «які асвячае іх для ўдзелу ў хрысціянскім рэлігійным кульце», гэта значыць, «ён дазваляе і абавязвае хрысціян служыць Богу праз жывы ўдзел у святой літургіі Касцёла». Такім чынам, свецкія вернікі таксама могуць выконваць у супольнасці абавязкі і служэнні, прадугледжаныя правам. Сярод іх асаблівае месца займаюць служэнні лектарату. Святы папа Павел VI рэкамендаваў, каб да гэтых служэнняў былі пакліканы не толькі кандыдаты да сакрамэнту святарства, але і мужчыны, якія жывуць у свеце. Кодэкс кананічнага права ў каноне 230 § 1 сцвярджае: «Свецкія вернікі, якія маюць узрост і якасці, устаноўленыя дэкрэтам канферэнцыі біскупаў, могуць быць пастаянна дапушчаны, паводле прадпісанага літургічнага абраду, да служэння лектара».
Таму згодна з традыцыяй Касцёла ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб’яўляецца набор на курсы лектарскай паслугі ў 2026-2027 навучальным годзе. Да удзелу у курсах запрашаюцца хлопцы, якія скончылі 9 класаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
Заняткі будут праходзіць 1 раз у месяц па суботах з верасня па май. Працягласць навучання — 1 год. Удзел у занятках абавязковы. Для тых, хто пражывае далёка ад Мінска, ёсць магчымасць дыстанцыйнага навучання.
Заняткі распачынаюцца з 26 верасня па адрасе: г. Мінск вул. Серафімовіча, д. 19 (будынак Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра).
Па пытаннях рэгістрацыі ўдзельнікаў курсаў просьба звяртацца да куратара ксяндза Аляксандра Шыманскага па тэл.: +375 (29) 347 17 80.