Фестываль хрысціянскай культуры пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску
З 12 па 13 верасня
- 2 верасня, 2026
- Фота: Віктар Ведзень // Catholicminsk.by
З 12 па 13 верасня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы пройдзе Фестываль хрысціянскай культуры пад дэвізам «Адна культура — адно багацце».
Упершыню падобны фестываль прайшоў па ініцыятыве пробашча Залатагорскай парафіі ксяндза каноніка Юрыя Санько і стаў значнай падзеяй у культурна-рэлігійным жыцці сталіцы.
У гэтым годзе тэма фестывалю «Сінадальнасць — роля свецкіх у развіцці супольнасці».
Праграма фестывалю
Субота, 12 верасня
- 20.00 — святочны арганны канцэрт.
Нядзеля, 13 верасня
- 12.30 — урачыстая святая Імша;
- 13.30-14.30 — пачастунак і музычны выступ;
- 14.30-14.45 — I даклад;
- 14.50-15.05 — II даклад;
- 15.10-15.25 — III даклад;
- 15.30-16.30 — дыскусійная панэль;
- 16.30-16.45 — завяршэнне канферэнцыі.
Ад 13.00 — выстава навакол касцёла, кірмаш, майстар-класы:
- вырабы пчалярства (свечкі, мёд, прысмакі, мядовыя квасы);
- народны майстар-клас па пляценні паясоў;
- майстар-клас па ганчарнай справе;
- майстар-клас па грыбаводстве;
- майстар-клас па пернікам (дзіцячыя прысмакі);
- майстар-клас па шкле;
- знаёмства з беларускай дудой з Уладзем Берберавым.
Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
Адрас: пр-т Незалежнасці, 44А.