Skip to main content

«Кубак Нясвіжа»: букет памяці «Навагрудскія мучаніцы» атрымаў дыпломы ўдзельнікаў 3-й ступені

  • 5 жніўня, 2026
  • Тэкст: Instagram-старонка удзельніц // Фота: з архіва ўдзельніц // Catholicminsk.by

Конкурс па фларыстыцы «Кубак Нясвіжа» прайшоў 1 жніўня ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Мерапрыемства аб’яднала прафесійных фларыстаў і аматараў мастацтва з розных куткоў краіны на тэрыторыі вядомага палацавага ансамбля.

Да гэтага часу конкурс быў праведзены двойчы — у 2022 і 2023 гадах — і ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе як галоўная прафесійная падзея ў сферы фларыстыкі ў нашай краіне. У ім бяруць удзел лепшыя фларысты, якія дэманструюць высокі ўзровень майстэрства, крэатыўнасць і ўменне працаваць з прыродным матэрыялам. У гэтым годзе ў конкурсе прыняла ўдзел каманда храмавых фларыстаў «Lilium» — Аксана КашчонакТэрэса Касцюкевіч, Кацярына Атрошчанка і Інэса Загалавец. На суд прафесійнага журы быў прадстаўлены букет «Навагрудскія мучаніцы».

Букет «Навагрудскія мучаніцы» прысвечаны ўшанаванню памяці благаслаўлённай Марыі Стэлы і 10 сясцёр назарэтанак, якія ахвяравалі сябе за вызваленне 120 мясцовых жыхароў, асуджаных на смерць. 1 жніўня 1943 года сёстры былі забітыя нямецкімі акупантамі ў Батароўскім лесе пад Навагрудкам, а ўсе ўратаваныя людзі перажылі ІІ Сусветную вайну і прадоўжылі сваё жыццё.

«Сваім подзвігам мучаніцы паўтарылі словы Хрыста, што няма большай любові, чым калі хтосьці аддае сваё жыццё за бліжніх. Сёстры загінулі, але жыццё засталося і прадаўжаецца»
 

— казаў некалі пра сясцёр мучаніц арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Фларысты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў 3 ступені.